2017 № 3 (23)
Траццяк З.I.
Спецыфіка ўвасаблення Першай сусветнай вайны ў беларускай літаратуры
Аннотация
Артыкул прысвечаны беларускай літаратуры пра Першую сусветную вайну, што ўяўляе тэматычнае поле, якое на сённяшні дзень патрабуе дэталёвага разгляду. Падкрэсліваецца, што на мяжы ХХ і ХХI ст. паступова фарміруецца корпус мастацкіх тэкстаў, якія маюць каштоўнасць для нацыянальнай традыцыі адлюстравання падзей 1914–1918 гг. Асаблівае месца ў беларускім пісьменстве займае творчасць М. Гарэцкага, які ў сярэдзіне 1910-х гг. адным з першых у новай беларускай літаратуры пачаў распрацоўку ваеннай тэматыкі. Заўважана, што Першая сусветная часам увасаблялася як прадвесце рэвалюцыйных падзей і грамадзянскага супрацьстаяння (кнігі М. Зарэцкага, Я. Коласа, К. Крапівы, М. Лынькова і інш.). У 1920–1930-х гг. айчынная літаратура пра 1914–1918 гг. працавала ў трох тэматычных накірунках: падзеі на фронце, у бежанстве, у тыле. У другой палове ХХ ст. дадзеная тэма паўстала на старонках твораў В. Адамчыка, У. Гніламёдава, Г. Далідовіча, В. Карамазава, І. Шамякіна.
Ключевые слова
беларуская літаратура, Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна, дакументальна-мастацкая проза, франтавая, бежанская і тылавая літаратура